Гарадзенскія гісторыкі ўдзячныя Дзяржкантролю

Яшчэ ўвесну яны напісалі ліст да пракурора Гродзенскай вобласці з пералікам выпадкаў парушэння ў Гродне заканадаўства аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны: многія помнікі архітэктуры і гісторыі свядома поўнасцю альбо часткова знішчаюцца.

 

У пераліку былі прыгаданыя таксама разныя дзверы на будынку Кастрычніцкага РАУС 1910 г., якія на пачатку снежня 2009 г. былі замененыя на пластыкавыя.

 

У адказе, які прыйшоў з пракуратуры, адзначаецца, што праектам капітальнага рамонту гэтага будынку прадугледжваецца рэстаўрацыя старых разных дзвярэй.

 

Падчас праверкі пракуратуры спецыялісты аддзела культуры адзначылі факт замены разных дзвярэй на пластыкавыя. Пра гэтае парушэнне праінфармавалі навуковага кіраўніка і праектную арганізацыю, але пытанне на той час адказнасці і прычынаў парушэння не было вырашана.

 

Іх ніхто не хацеў красці. Дзверы ляжалі дзесьці на складзе, а пакуль паставілі часовыя, – тлумачыць гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха. – Гэта проста такая неахайнасць і лайдацтва. Акрамя пракуратуры, мы звярнуліся і ў дзяржкантроль. Вось тады і вярнулі адрэстаўраваныя разныя дзверы ў будынак цяперашняга Ленінскага РАУС.

 

Збіраемся напісаць падзяку дзяржкантролю, – кажа гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

alt=”дзверы” >

Пытанне разных старых дзвярэй, якія знішчаюцца часткова ці поўнасцю на будынках цэнтра Гродна, актуальнае для горада дагэтуль.

 

Мяне больш турбуюць разныя дзверы ў жылым доме па вул. Батанічнай 15, якія замянілі на металічныя з дамафонам, – кажа Ігар Лапеха.

 

Там камунальны дом, які не ўнесены ў спіс як аб’ект архітэктуры. Шыкоўныя старыя разныя дзверы знялі і куды яны дзеліся – невядома. Наглядчыя органы мусілі паставіць гэты дом у спіс помнікаў архітэктуры ці зрэагаваць на тое, што мяняюць дзверы. Варыянты тэхнічнага рашэння, каб захаваць каштоўныя дзверы, маглі б быць.

 

Здымкі з harodnia.com, а таксама аўтара