Вяртанне забытай гісторыі Гродна
Увазе гасцей прапануецца мультымедыйная вандроўка па габрэйскім Гродна, цікавыя факты з рэлігійнага і штодзённага жыцця гараджан-габрэяў, даследванні эканамічнага становішча габрэяў Гродна перад Другой сусветнай вайной, гісторыя габрэйскіх могілак у нашым горадзе і катастрофа гродзенскіх габрэяў.
Адбудзецца таксама прэзентацыя чарговага нумара часопіса «Arche», прысвечанага нашаму гораду – «Праваднік па яўрэйскай Горадні».
У падрыхтоўцы нумара ўдзельнічалі Маціяс Баціс, Уладзімір Буцько, Надзея Крапівіна, Аляксандр Паняеў, Вольга Сабалеўская, Юлія Фядосава, Эва Ханф, Ганна Шлёгель, Валерыя Калодзіна, Ганэтэ Коркхіл. Удзел у прэзентацыі возьмуць аўтары нумары, а таксама рэдактары «Arche» Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч.
Пачатак прэзентацыі ў 18.30 на вул. Будзённага, 48а — зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі).
Уваход вольны.
Паводле інфармацыі ruh-u-hrodna.livejournal.com