Мінюст прапанаваў спрошчаную рэгістрацыю шлюбаў

Міністэрства прадставіла ўраду праект закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і”. Напрыклад, у новай рэдакцыі выкладаецца арт. 13 Кодэкса “Шлюбная дамова”, а таксама Кодэкс дапаўняецца новым артыкулам “Форма і парадак заключэння шлюбнай дамовы”. Змяненні больш дакладна прапісваюць ўмовы, якія могуць змяшчацца ў шлюбнай дамове: умовы маёмаснага і немаёмаснага характару, узаемныя правы і абавязкі мужа і жонкі.

 

Праект таксама прапануе змяніць тэрмін рэгістрацыі заключэння шлюбу – не раней як праз тры дні з дня звароту (цяпер не раней як праз 15 дзён). Да заканчэння трохдзённага тэрміну шлюб можа быць заключаны ў выпадках, абумоўленых цяжарнасцю або наяўнасцю агульнага дзіцяці, а таксама пры іншых асаблівых абставінах.

 

Акрамя таго, спрошчаны парадак рэгістрацыі заключэння шлюбу ў сувязі з попытам грамадзян на рэгістрацыю за межамі памяшкання органа загса (напрыклад, каля помнікаў архітэктуры, на прыродзе, у іншых месцах). Па ініцыятыве Мінюста прапануецца праводзіць рэгістрацыю шлюбу ў любым органе загса або за межамі памяшкання гэтага органа.

 

Каб папярэдзіць злоўжыванне замежнікамі правам атрымання разводу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі Кодэкс дапаўняецца новым артыкулам. Гэты артыкул пералічае канкрэтныя падставы, калі такі шлюб можна прызнаць несапраўдным – напрыклад, у выпадках, калі муж і жонка не могуць паведаміць адзіных звестак наконт персанальных і іншых дадзеных адзін аднаго, блізкіх сваякоў адзін аднаго, абставін іх знаёмства і сямейнага жыцця, а таксама не гавораць на зразумелай ім мове.