Бурнае жыццё Асноўнага Закону

|

За свае першыя 15 гадоў (Канстытуцыя была прынята ў 1994 годзе) асноўны Закон краіны не раз мяняў сваё аблічча: у 1996 годзе павялічыўся прэзідэнцкі тэрмін, быў распушчаны Вярхоўны Савет XIII склікання, Дзень незалежнасці перанесены на 3 ліпеня, забаронены купля і продаж зямлі. І ўсё гэта было зроблена на рэферэндуме народным волевыяўленнем. Канстытуцыйны суд тады вынес рашэнне, што вынікі рэфэрэндуму не могуць мець абавязковага характару. Дэпутаты збіралі подпісы за імпічмент прэзідэнта.

Так-так! Былі такія часы… Але, як заўсёды, «дапамагла» Расія – імпічмент не адбыўся, прэзідэнт застаўся. Магчыма, ўжо без усялякіх тэрмінаў – апошні раз Канстытуцыю ў Беларусі падправілі ў 2004 годзе, калі была выдалена фармулёўка пра тое, што адзін і той жа чалавек можа займаць пасаду прэзідэнта не больш за два разы. Не кожная Канстытуцыя вядзе такое бурнае жыццё…

alt=”Коля” sub=”Коля” >

А гэта Коля!

Канстытуцыя яго цікавіць, як спосаб паправіць сваё матэрыяльнае становішча: чым больш будзе выпіта гарэлкі за асноўны Закон, тым больш Коля здасць бутэлек. Гэта яго асноўны «бізнес». Коля, як і ўсе, пакутуе ад эканамічнага крызісу (людзі перасталі выкідваць тару!) і сучасных тэхналогій (яго раздражняюць пластыкавыя бутэлькі, якіх не было раней).

А гэта сонца і апошні сумёт у нашым двары!

Бо незалежна ад рэферэндумаў з канстытуцыямі і прэзідэнтаў з іх тэрмінамі надыходзіць вясна з цяплом і надзеямі.

Са святам.

Л.Леонт