За пасаду прэзідэнта пазмагаюцца палітыкі, прадпрымальнікі, пенсіянер, беспрацоўны

|

Рашэнне прынятае сёння на паседжанні ЦВК.

Дзве заявы адхіленыя – ініцыятыўныя групы гэтых прэтэндэнтаў мелі меньш за 100 чалавек.

Такім чынам, акрамя дзейснага прэзідэнта А.Лукашэнкі, за прэзідэнцкую пасаду пазмагаюцца:

– старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка,

– індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі,

– дырэктар дасьледніцка-асветніцкай установы “Рух наперад” Уладзімір Някляеў,

– выканаўчы дырэктар Аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Яраслаў Раманчук,

– першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Юрый Глушакоў,

– начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага камбіната садавіны і гародніны Сяргей Рыжоў,

– палітычны аглядальнік газеты “Народныя воля” Андрэй Саннікаў,

– юрысконсульт ПУП “Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча” А. Міхалевіч,

– дырэктар АДО “Трывіум” Дзмітрый Усс,

– намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Асвейская будаўнічая кампанія” Рыгор Костусеў,

– старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч,

– намеснік старшыні РГА “Хрысціянская дзелавая ініцыятыва” Віталь Рымашэўскі,

– пенсіянер Міністэрства абароны Мікалай Статкевіч,

– загадчык лабараторыяй ДНУ “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследванняў – Сосны” Іван Кулікоў,

– пенсіянер Пётр Барысаў,

– часова безпрацоўны Сяргей Іваноў.

Двое з прэтэндэнтаў, У.Някляеў і Я.Раманчук, паходзяць з Гродзеншчыны.

Атрымаўшы пасведчанні і падпісныя лісты, 30 верасня ініцыятыўныя групы пачнуць збіраць подпісы ў падтрымку сваіх кандыдатаў.

Кожны грамадзянін Беларусі можа паставіць свой подпіс адразу за некалькіх кандыдатур.

Стаць кандыдатам на пасаду прэзідэнта змогуць тыя, чыя ініцыятыўная група збярэ да 29 кастрычніка не меньш за 100 тысяч подпісаў.

Перыяд перадвыбарчай агітацыі распачнецца пасля 23 лістапада.

Фота з сайта http://www.mymyt.ru