Гродзенцы будуць назіраць за птушкамі разам з усёй Еўропай
Старшыня гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітрый Вінчэўскі:
У суботу, 2 кастрычніка, у парку Жылібера з 13 да 16.00 каля бронзавай дамы мы будзем чакаць з трубамі і біноклямі на ўсіх ахвотных паназіраць за птушкамі ў парку і пойме Гараднічанкі.
Адкажам на любыя Вашыя пытанні, датычныя птушак, сфатаграфуем Вас пад час самастойных назіранняў з трубой або біноклем і выкладзем фоткі ў Галерэі на сайце www.birdwatch.by
Калі будзе сухое надвор’е, уздоўж ходніка будзе выстаўлена фотавыстава “Нашы птушкі-2010” з больш за 40 найлепшых здымкаў гарадзенскіх фотаанімалістаў.
У нядзелю, 3 кастрычніка, запрашаем разам з сябрамі АПБ здзейсніць недалёкае, але цікавае падарожжа на аўтобусе на ачышчальныя сажалкі Азоту каля в.Беражаны.
Ад’езд са стаянкі каля Абласной філармоніі ў 9.30, вяртанне ў горад каля 15.00.
Акрамя мноства птушак, Вас чакаюць новыя сябры рознага ўзросту, мноства прыгожых і розных птушак, інтэрактыўныя гульні і смажаныя самастойна на вогнішчы каўбаскі.
Кошт удзелу (праезд туды-назад і абед) для дарослага – 10 тыс., для дзетак – 5 тыс.
Сябрам АПБ і тым, хто ўступіць пад час паездкі ў АПБ – удзел у экскурсіі бясплатны!
Сустрэчы 2-3 кастрычніка адбудуцца пры любым надвор’і, таму аматарам птушак неабходна будзе адпаведна апрануцца.
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае далучацца да назіранняў усёй сям’ёй.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага (маб. МТС +375 336 887589, е-мэйл: [email protected] )
Здымкі з мінулагодніх назіранняў можна паглядзець тут:
http://birdwatch.by/gallery/all-people?page=3
На фота: восеньскія назіранні за птушкамі ў парку Жылібера летась
Фота з сайта http://birdwatch.by/