“Брама мар” для маладых і творчых

| Без катэгорыі

Мэта спабору – стымуляваць творчасць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі і раскрыццю патэнцыялу моладзі, падтрымаць маладых літаратараў, якія вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ды іншых вышэйшых навучальных установах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ ва ўзросце да 25 гадоў, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю.

Спабор ладзіцца ў 3 этапы: 1 этап – збор прац, 2 –літаратурная вучоба, 3 – вызначэнне пераможцаў.

Тэксты неабходна даслаць на эл.адрас [email protected] альбо прынесці на кафедру літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ (Мінск, Кальварыйская, 9, аўд. 319).

Апошні тэрмін – 4 лістапада.

Уганараванне пераможцаў адбудзецца на святочнай вечарыне «Літаратурныя Каляды на журфаку».

Палажэнне пра спабор і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.journ.bsu.by.

Паводле http://nastaunik.info/

 

Выява http://hobmara.diary.ru/?order=frombegin&tag=2059