Гарадзенскія StraightEdge-ры – без піва і цыгарэты

|

Носьбіты гэтай субкультуры адмаўляюць расізм, эйджызм (дыскрымінацыю па ўзросце) і сэксізм (дыскрымінацыю па палавой прыналежнасці), крытычна ставяцца да порнаіндустрыі як да яркай праявы сэксізму.

 

Сімвалам стрытэйджэраў з’яўляюцца тры крыжы. Гэта звязана з тым, што ў Амерыцы крыж часта маляваўся на руках у непоўнагадовых перад уваходам іх у клубы. Гэта рабілася для таго, каб бармэны бачылі непоўнагадовых і не прадавалі ім алкаголь.

 

Стрытэйжэры абралі тры крыжы ў якасці сваёго сімвала, як знак добраахвотнай адмовы ад алкаголю і іншых таксічных вырабаў. Многія з іх робяць татуіроўкі, носяць вопратку, на якіх прысутнічае абрывіятура стрытэйдж.

 

Тры крыжы – сімвал трох НЕ: не піць, не паліць і абмежаваць палавое жыццё адным партнёрам. Гарадзенскія стрытэйджеры таксама прытрымліваюцца гэтых прынцыпаў.

 

Як жа гэтыя людзі могуць жыць без алкаголю, тытуню, наркотыкаў, якія так лёгка авалодваюць розумам сучаснай моладзі?

 

– А вельмі проста, – адказвае мне Кірыл, 17-ці гадовы гарадзенскі стрытэйджэр. – У мяне шмат сяброў стрытэйджэраў, з якімі мы весела бавім час, наведваем Hard-Core канцэрты, катаемся на скейтах, малюем, слухаем музыку. Зносіны замяняюць нам алкаголь.

 

– Як ты прыйшоў да гэтага?

 

– Проста зрабіў свой выбар, зразумеў, што тытунь і алкаголь – для слабых людзей.

 

– А ты сам паліў раней? Спрабаваў наркатычныя рэчывы, алкаголь?

 

– Так, але я нават не хачу ўзгадваць пра гэта. Алкаголь і нікатын – цяжкая залежнасць, ад якой я пазбавіўся.

 

Галоўнае тут паставіць перад сабой мэту, знайсці сэнс у жыцці і захоўваць свае прынцыпы, навучыцца бачыць свет такім, які ён ёсць на самой справе.