Праблемы псіхалогіі камунікацыі абмяркуюць у Гродна
У навуковым мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.
Навукоўцы будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні сучаснага стану псіхалогіі камунікацыі, падыходы да развіцця і рэалізацыі асобаснага рэсурса суб’екта камунікацыі, міжкультурныя аспекты камунікацыі, псіхалогіі педагагічнай і прафесійнай камунікацыі, псіхалогіі сям’і, праблемы камунікацыі ў псіхатэрапіі і псіхалагічным кансультаванні і інш.
Падчас канферэнцыі плануюцца майстар-класы “Сямейная лагапсіхатэрапія (сістэма ўзнаўлення парушаных маўленчых зносінаў у форме заікання)” і “Аўтарская кінатэрапія: мэты, этапы і прынцыпы рэалізацыі”.
На канферэнцыі будуць выкарыстоўвацца матэрыялы даследаванняў беларускіх і замежных навукоўцаў. Па матэрыялах канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 8 кастрычніка а 10 гадзіне ў актавай залі навучальнага корпусу ГрДзУ па вул. Горкага, 95.
Здымак з psychology.freest.org