Пенсіянер 10 гадзін прасядзеў у дрыгве

|

Ніхто дакладна не ведаў, на якое вадасховішча накіроўваўся рыбак. Мужчыну шукалі ўсю ноч у раёне скідзельскага возера і ракі Котры.

Калі раніцай яго нарэшце заўважылі супрацоўнікі міліцыі, няшчасны быў зацягнуты дрыгвой да падбародка.

Мужчына здолеў дзесяць гадзін пратрымацца на паверхні.

Гэта ўдалося толькі дзякуючы ровару, які рыбак выкарыстоўваў як апірышча.

Выцягвалі пацярпелага з дапамогай тросу.

 

На фота: Грынпінская дрыгва

Паводле http://www.vgr.by