Уладзімір Панцялееў: мая скульптура сімвалізуе сімвал веры

|

 

Дамовіліся сустрэцца на месцы ўсталявання скульптуры: на скрыжаванні дарог паміж універсітэтам імя Янкі Купалы і праваслаўным саборам.

 

Не пазнаць сп. Уладзіміра было немагчыма: зірнеш на яго – і адразу скажаш “чалавек мастацтва”.

>

– Спадар Уладзімір, кажуць, што існавалі цяжкасці з месцам усталявання скульптуры. Гэта так?

 

– Я атрымаў бласлаўленне ад самога Уладыкі Арцемія, перш чым узяцца за замову.

Я праваслаўны чалавек, і мая скульптура сімвалізуе сімвал веры.

 

Так, у апошні момант перад усталяваннем скульптуры ўзнікла праблема.

 

Спачатку скульптуру хацелі развярнуць гэтак жа, як стаіць сам сабор: тварам да кірхі. Але ад гэтай задумы адмовіліся.

 

Для таго, каб вызваліць неабходнае для скульптуры месца, давялося перанесці ў іншыя месцы невялікую праваслаўную крамку і кіёск “Белсаюздруку”.

 

Ад агароджы сабора скульптура павінна была стаяць у сямі метрах, але ўмяшаліся “цепласеткі” і не дазволілі зрабіць гэта.

 

Пазней была гаворка пра тое, каб паставіць скульптуру бліжэй да сабора, але і ад гэтага варыянта давялося адмовіцца, бо гэта тэрыторыя Крыжовага шляху і месца пажарнага ўезду на тэрыторыю сабора.

                   

– Як доўга Вы працавалі над гэтай замовай ад Епархіі?

 

– Паўтара гады. Пры вырашэнні пытанняў, звязаных з кампазіцыяй і формай скульптуры давялося ўлічваць спецыфіку замовы.

 

І ўсё ж я, як аўтар, таксама меў магчымасць выказваць і адстойваць сваё меркаванне.

 

Скульптура Маці Божай была асвечана 14 кастрычніка на свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча і Асі Славіньскай