Самка леапарда ўладкуе асабістае жыццё

|

Як распавяла намесніца дырэктара Людміла Адыева, “жаніха” для 14-гадовай самкі Тайні набылі ў звярынцы горада Роўна на Украіне, леапарду 3 гады. Імя пакуль невядомае – толькі зараз ідзе праца з дакументамі. Пра будучае патомства леапардаў у гродзенскім звярынцы сказаць пакуль цяжка – усе 14 гадоў самка леапарда жыла ў звярынцы адна. Ці захоча яна прыняць сябра і стварыць сям’ю, невядома.

 

Сябра замовілі і для ільвіцы Саяны. Але той мае толькі год, таму будзе жыць у асобным вальеры. У звярынцы спадзяюцца, што яго прывязуць на самалёце з Калінінграда. Новага патомства ільвоў у гродзенскім звярынцы таксама не было даўно.

 

Плануецца, што пары адразу пераедуць у новыя вальеры.

 

Здымак з cathome.ucoz.ru