На Гродзеншчыне найбольшы адсотак прыдатных да вайсковай службы

|

Як паведаміў ваенны камісар Гродзенскага абласнога вайсковага камісарыята Аляксандр Мантур, падчас сёлетняга прызыву ад арміі спрабавала “адкасіць” на 100 чалавек меней, чым у мінулым годзе.

 

Гродзенскія прызыўныя камісіі выклікалі 13 тысяч 343 чалавекі. Каля 45% хлапцоў былі прызнаныя прыдатнымі да вайсковай службы. Гэта найбольшы адсотак па краіне.

 

Адтэрміноўку атрымалі 56% маладзёнаў. Найбольш прасілі адтэрміноўку, каб працягнуць навучанне, а таксама па стане здароўя. Але прызыўныя камісіі вобласці выканалі задачу па прызыве ажно на 101,5%.

 

Зараз на Гродзеншчыне рыхтуюцца да мерапрыемстваў восеньска-зімовага прызыву, які будзе мець сваю спецыфіку. Агульная колькасць юнакоў, якія нарадзіліся з 1990 па 2005 год, паменшылася на 36,5%, што значна змяншае колькасць прызыўнікоў.

 

Паводле інфармацыі БЕЛТА