![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000011725.jpg)
Супрацоўнікі службы бяспекі Арменіі навучаліся на Гродзеншчыне
27 кастрычніка ў Кіналагічным цэнтры органаў памежнай службы ў Смаргоні адбудзецца святочная цырымонія першага выпуску гэтых спецыялістаў.
На базе Кіналагічнага цэнтра з 1 ліпеня дзесяць прадстаўнікоў службы нацыянальнай бяспекі прайшлі чатырохмесячнае навучанне па спецыяльнасці “Спецыяльная служба сабак”. Па просьбе армянскіх супрацоўнікаў набылі 10 службовых сабак – 5 нямецкіх і 5 бельгійскіх аўчарак для дрэсіроўкі і працы ў ахове мяжы Арменіі. Дагэтуль сваіх кінолагаў і службовых сабак у Арменіі не было, армянскія прадстаўнікі службы бяспекі спадзяюцца, што гэта пакладзе пачатак станаўленню кіналагічнай службы армянскіх памежнікаў.
На 2011 год навучаць сваіх кінолагаў у Смаргоні выявілі жаданне Эстонія, Малдова, Арменія, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Паводле інфармацыі gpk.gov.by
Здымак з www.zoo-mag.ru