Інтэрнэт у працы актывістаў
Да ўдзелу запрашаюцца матываваныя сябры партыяў, арганізацыяў і актывісты кампаніяў, якія маюць на мэце падвысіць узровень дзейнасці сваіх кампаніяў з дапамогай сучасных інструментаў камунікацыі.
Першыя два трэнінгі пройдуць у Мінску 30-31 кастрычніка і 4-5 лістапада. Для працы ўдзельнікам спатрэбіцца ўласны ноўтбук (прынамсі, адзін на дваіх) і мабільны тэлефон. Арганізатары забяспечаць харчаванне ўдзельнікаў. Пражыванне і праезд да месца трэнінгу не аплочваюцца. Удзельнікі з рэгіёнаў могуць прыняць удзел у пазнейшых трэнінгах, якія адбудуцца ў кожным абласным цэнтры.
Квотаў на колькасць чалавек ад арганізацыі не існуе. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected]
Заяўкі прымаюцца на трэнінг 4-5 лістапада – да 31 кастрычніка ўключна. З пытаннямі звяртайцеся праз эл. пошту альбо па тэл.: 8 (029) 661 64 40.
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны