![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000011879.jpg)
Ашмянскія мытнікі затрымалі партыю вопраткі на 600 мільёнаў рублёў
Паводле дакументаў, на аўтамабілі DAF перавозіліся аўтаматычны ўпакоўшчык бялізны і падвясны аўтаматычны канвеер для транспартыроўкі вопраткі.
Аднак штамп і подпіс адпраўшчыка на дакументах адсутнічалі.
Насцярожыў мытнікаў і факт значнага разыходжання ўказаных звестак пра вагу груза з дадзенымі ўзважвання.
Падчас праверкі акрамя заяўленых тавараў былі знойдзены мяхі і скрыні з дарагой жаночай бялізнай і вопраткай.
Каля 220 скрынак і 18 мяхоў з вопраткай у дакументах не ўзгадваліся.
Па факце незаконнага ўвозу тавара распачата адміністратыўная справа.
Папярэдне тавар ацэнены больш чым на 600 мільёнаў рублёў.
Паводле http://www.belta.by