![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000011979.jpg)
Гродзенскі студэнт гандляваў экстазі
Хлопца затрымалі ў будынку чыгуначнага вакзала ў Гродне, калі ён прадаваў чарговаму кліенту партыю наркотыкаў і ўжо атрымаў грошы.
Пры асабістым вобшуку ў студэнта знайшлі 475 таблетак экстазі і грошы, якія ён атрымаў за прададзеныя наркотыкі: 150 долараў і 460 тысяч беларускіх рублёў.
Затрыманаму і змешчанаму ў следчы ізалятар гандляру прад’яўлена абвінавачванне ў незаконным захоўванні ў буйным памеры з мэтай збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва метылендыяксіметамфетаміна (таблеткі экстазі).
Студэнту пагражае тэрмін падбаўлення волі да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле БелТА