У госці да Ўладзіміра Караткевіча
У экскурсійную праграму ўваходзяць:
-Наведванне музея У. Караткевіча, дзе прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і пісьменніка, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі.
-наведванне этнаграфічнага музея “Млын”. Музей знаходзіцца ў адрэстаўраваным будынку вадзянога млына – помніку прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст. Экспазіцыя музея распавядае пра сельскагаспадарчую дзейнасць беларусаў пачатку ХХ ст., прадстаўлены прылады працы, рамесныя вырабы ХІХ – ХХ ст.
-экскурсія па Воршы, знаёмства з гісторыяй Святабагаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра, помніка архітэктуры барока, дзе ў 17 ст. працавала друкарня Спірыдона Собаля.
– канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
-начлег на турбазе на беразе Дняпра.
-наведванне Купалаўскага мемарыальнага запаведніка «Ляўкі». У склад запаведніка ўваходзяць лецішча Я. Купалы, помнік паэту, будынак былой канторы лясніцтва, дзе размяшчаецца філіял Мінскага літаратурнага музея Я. Купалы, домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем паэта.
Ахвотныя далучыцца да экскурсіі могуць звярнуцца да арганізатараў у ААА «Мерцана» па адрасе:
Гродна, вул. Міцкевіча, 8, тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883; e-mail: [email protected]
На фота: Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Воршы
Фота з сайта http://orshagorodmoy.info