Філфак атрымаў найбольш узнагарод на конкурсе Alma mater (аўдыё)

|

На другім месцы аказалася каманда філалагічнага факультэта, якая атрымала найбольш прызоў у розных намінацыях: лепшая праграма ад артжуры, лепшая фінальная песня, лепшая вакалістка, лепшы вакальны нумар, лепшы сцэнар, лепшы танцавальны калектыў, лепшы гітарыст-вакаліст.

 

Трэцяе месца на конкурсе першакурснікаў узяў факультэт эканомікі і ўпраўлення. Гэтая ж каманда атрымала прызы ў шэрагу намінацыяў – лепшы танцавальны нумар, лепшая мужчынская роля, лепшы артыст арыгінальнага жанру.

 

У намінацыі “Лепшая рэжысура” перамог педагагічны факультэт, які атрымаў прызы і ў намінацыях “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая сцэнаграфія”.

 

У фінале конкурсу “Alma mater – любоў з 1 курсу” ўдзельнічала 10 факульэтаў, 5 з іх дэманстравалі праграмы цалкам. Астатнія каманды выступалі з адабранымі ў паўфінале нумарамі.

Паслухаць радыёпраграму пра сёлетні конкурс можна на радыё “Твой Стыль”.