![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000012356.jpg)
Іншаземца забілі чугуннай патэльняй
Забойства адбылося падчас застолля ў кватэры іншаземца, дзе той жыў з сям’ёй. Напярэдадні грамадзянін Польшчы і ягоны цесць пазнаёміліся каля крамы з мясцовым жыхаром, запрасілі ў кватэру. Калі цесць пайшоў за чарговай бутэлькай, зяця і забілі, паведамілі ва ЎУС Гродзенскай вобласці.
Падазраваны ўбачыў у паляка вялікую суму грошай, і стукнуў яго па галаве чугуннай патэльняй. Асобу злачынцы ўдалося вызначыць па адбітках пальцаў, якія той пакінуў на бутэльцы. Высветлілася, што іншаземца забіў 21-гадовы трактарыст, які раней быў асуджаны за гвалт.