Выстава фотапрац юнай мастачкі ў галерэі купалаўскага ўніверсітэта

|

Серыя творчых работ дзяўчынкі знаёміць з уражаннямі юнай фотамастачкі ад падарожжаў па гістарычных месцах Беларусі.

 

Лідзія пачала займацца фатаграфіяй у 10 гадоў. Цікавасць да здымання падахвоціла дзяўчыну вывучыць далічбавыя тэхналогіі. Яна здымала на чорна-белую плёнку, спрабавала класічны пазітыўны друк фотаздымкаў пры святле чырвонага ліхтара. Дзякуючы польскім фатографам паспрабавала такія працэсы друку, як гуміарабіка, талбатыпія, цыанатыпія. Вывучыла працэс фатаграфавання без аб’ектыва, калі фотаапаратам могуць служыць розныя ёмкасці. Лідзія рыхтуецца засвоіць тэхніку фотаздымкі камерамі, зробленымі ўласнымі рукамі.

 

Дзяўчынка любіць фатаграфаваць жывёлаў, асабліва катоў і коней. Лідзія ўдзельнічае ў фотавыставах з 2007 году. Яе фотапрацы захоўваюцца ў Літаратурным музеі М. Багдановіча і фотафондзе “Фатаграфія для нашчадкаў” (Польшча).

Здымак з www.grsu.by