![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000012405.jpg)
У Гродне закладуць традыцыю калядных кірмашоў
Першы кірмаш пройдзе з 18 снежня па 8 студзеня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”, які належыць мясцоваму мясакамбінату. На гэты час сядзіба ператворыцца ў суцэльны “Горад майстроў” і гандлёвыя шэрагі. Арганізатары падрыхтавалі калядную батлейку і майстар-класы ад рамеснікаў. Для маленькіх наведвальнікаў кірмаша будзе працаваць “Чароўны горад” з атракцыёнамі.
У дзень адкрыцця кірмаша, 18 снежня, дасць майстар-клас вядомы музыка з Адэльска Мар’ян Скрамблевіч. Ён ўласнаручна стварае дудкі і жалейкі ды можа граць адначасова на некалькіх інструментах, паведамляе “Еўрарадыё для Беларусі”.
На здымку – традыцыйны кірмаш у Дрэздэне