За экзотыку трэба плаціць

Вядома, некаторыя прыхільнікі такога адпачынку не могуць адмовіць сабе ў гэтым нават у разгар зімы. А гэта і не спатрэбіцца, калі вы можаце дазволіць сабе адпачынак зімой.

 

Сучасныя тураператары могуць прапанаваць вам любы адпачынак і за любыя грошы. Але калі вы валодаеце даволі сціплым бюджэтам, а адмовіцца ад адпачынку на моры не хапае сілы, выйсце ўсё роўна ёсць.

 

У апошні час вялікай папулярнасцю карстаюцца так званыя «гарачыя туры». Перавага іх у тым, што яны значна таннейшыя, чым звычайныя. Напрыклад, калі звычайная пуцёўка каштуе 1700 даляраў на дваіх, то «гарачая» абыйдзецца ў 1300. Але набыць такі тур не зусім проста.

 

Складанасці ў тым, што ніхто не ведае (нават самі тураператары!), калі яна можа з’явіцца. На яе можна толькі спадзявацца і чакаць моманту. А калі вам усё ж пашчасціла набыць «гарачанькі» тур, то ў вашым распараджэнні застанецца амаль некалькі дзён, каб сабрацца.

 

Да таго ж, выбар напрамкаў абмежаваны. Пуцёўку вам могуць прапанаваць толькі ў бязвізавыя краіны, паколькі афармленне візы звычайна займае не менш чым два тыдні.

 

Хтосьці можа палічыць, што танна не азначае «якасна». Я таксама лічыла, пакуль супрацоўніца адной з гарадзенскіх турфірм мне не растлумачыла, што якасць сэрвіса па «гарачых» пуцёўках не зніжаецца.

 

І ў іх таксама «ўсё уключана». Калі ж камусьці захочацца сустрэць Новы год экзатычна, то за гэта патрэбна будзе даплаціць. Кошт экзотыкі залежыць ад узроўню гатэля.