Баскетбол: дзяўчаты перамагаюць, хлопцы прайграюць

|

Эстонскія “ЭКЛЕКС” і “Талін”, якія завіталі ў Гродна, не належаць да фаварытак Балтыйскай Лігі. Таму гарадзенкі справіліся з імі даволі лёгка.

 

“Алімпія” перамагла “ЭКЛЕКС” з лікам 75-64, а “Талін” -86-66. “Вікторыя” адпаведна 83-77 і 72-62.

 

А вось баскетбалістам дасталося ад лідэраў чэмпіянату Беларусі “па-поўнай”. У пятніцу “Гродна-93” прайграла з лікам 62-103 (!), а ў суботу 83-104.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча