Гродзенцы прадстаўляюць Беларусь на “Крэсах”

|

Навучэнец “Польскай Мацежы Школьнай” у Гродна Андрэй Маскалчук і навучэнец Польскай грамадскай школы пры СПБ Канстанцін Шэўчук будуць прадстаўляць Беларусь на 19-м конкурсе дэкламацыі імя Адама Міцкевіча, адкрыццё якога адбылося ўчора.

 

У Беласток прыехалі маладыя палякі з Літвы, Беларусі, Баўгарыі, Румыніі, Грэцыі, Сербіі, Латвіі, Расіі, Чэхіі і ншых краін. Мэтай конкурсу, які карыстаецца аўтарытэтам і добрай рэпутацыяй сярод польскай меншасці за мяжой, ёсць падтрымка польскай мовы і развіццё мастацтва маўлення. Мерапрыемства таксама служыць інтэграцыі маладых палякаў, якія жывуць за межамі краіны іх продкаў.

 

У конкурсе сёлета прыняло ўдзел больш за 2,7 тысяч людзей з 13 краін свету. 32 лепшыя з іх на фінале конкурсу ў Польшчы будуць дэкламаваць вядомыя творы выбітных польскіх паэтаў – Юліуша Славацкага, Цыпрыяна Каміля Нарвіда, а таксама ўрывак з “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

 

Урачыстае закрыццё конкурсу дэкламацыі “Крэсы” адбудзецца 11 снежня ў Беластоцкім тэатры лялек.

 

Здымак з www.tygodnik.lt