![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000000909.jpg)
Напішы мне па-беларуску
У адрозненне ад мінулага года, калі дыктоўку пісалі ў тры заходы, гэтым разам было вырашана сабраць усіх разам.
– Дыктоўка праводзіцца выключна з мэтай салідарнасці з мовай. Чалавек істота палітычная, і ён не можа жыць у адзіноце. А тут адчуванне, што ўсе мы разам. У параўнанні з мінулым годам мне здаецца, што прыйшло значна больш людзей. І я ўсцешана тым, што сёлета пішам дыктоўку супольна, усе адначасова, – падзялілася ўражаннямі Таццяна Канопкіна, старшыня гродзенскага аддзялення ТБШ.
Дыктоўку чытала Зінаіда Бандарэнка, легендарная тэлевядучая. У якасці тэксту быў абраны ўрывак з твора Р. Барадуліна “У хаце на куце жыў Бог”.
Здымак Хрысціны Марчук