Каму – дубец, а каму – пернік

|

Такім чынам, у іх больш часу, каб падумаць над сваімі паводзінамі, палепшыць і атрымаць падарунак пад елку, 24 снежня.

 

Легенда распавядае, што гэты звычай пайшоў ад васемнаццатага стагоддзя, калі біскуп аддаў усю сваю маёмасць бедным. Іншыя крыніцы кажуць, што калі гэты біскуп пачуў пра беднага чалавека, які вымушаны быў прадаваць сваіх дачок ў публічны дом, кінуў яму тры мяшэчкі грошай у комін. У выніку, грошы ўпалі ў панчохі і шкарпэткі, якія віселі над агнём. Такім чынам, у некаторых краінах звычай застаўся ў ноч з 5 на 6 снежня развешваць панчохі ў надзеі на падарунак. Менавіта тады Святы Мікалай, або Гвяздар (тэрмін, які выкарыстоўваецца ў Познані) саскоквае ў комін і кідае падарункі дзецям. У Польшчы, найбольш распаўсюджаныя месцы, дзе можна знайсці невялікія сюрпрызы – пад падушкамі і ў абутку.

 

Цікава, што вобраз Мікалая ў чырвоным адзенні і каўпаку з пампонам даволі малады, таму што ён быў прыдуманы на спецыялную замову «Кока-Колы» ў 1930 годзе. Менавіта рэклама салодкага напою сфармавала яго сучасную выяву.

 

У адрозненне ад беларусаў, палякі не атрымліваюць падарункаў на Новы Год, але толькі на Мікалайкі (6 снежня) і Куцю (24 снежня). У значнай ступені гэта звязана з хрысціянскім паходжаннем свята, неадпаведнасці юліянскага і грыгарыянскага календароў. А яшчэ з тым, што доўгі час у былым СССР «не было» Раства, Вігіліі, а існавала толькі навагодняя ноч, як галоўнае зімовае свята. Дарэчы, 1 студзеня стала выходным днём толькі ў 60-я гады мінулага стагоддзя.