Вы можаце стаць аўтарам роліка
«Ніхто не жадае старасці, але ўсе хочуць доўга жыць». П. Буаст
У гэтым конкурсе арганізатары вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гвалту над пажылым чалавекам і развянчання міфаў, якія склаліся ў грамадстве вакол паняцця «старасць». Стэрэатыпы, якія існуюць у грамадстве, часта апраўдваюць прымяненне гвалту і непаважлівага стаўлення да пажылых людзей: маўляў, усе старыя – прыдуркаватыя, абуза для больш маладога пакалення, сацыяльныя ўтрыманцы, але пры гэтым менавіта яны павінны да канца жыцця дапамагаць дзецям-унукам … Гэта толькі невялікі пералік міфаў, якія азмрочваюць жыццё любога сталага чалавека. Задача конкурсу – паказаць, што старасць – гэта чарговы этап у жыцці са сваімі плюсамі і мінусамі, гэта ўзрост, які годны павагі, цікавасці, клопату, які мае права на жыццё без гвалту.
Прыём конкурсных прац заканчваецца 31 снежня 2010 г. Конкурс мае наступныя намінацыі:
– лепшы сцэнар
– лепшы слоган
У сцэнары павінны быць прадстаўленыя наступныя элементы: апісанне настрою і стылю відэароліка, дзеянне, што адбываецца ў рэкламным роліку з апісаннем планаў, дыктарскі тэкст і інфармацыя, якая будзе размешчана ў роліку тытрамі. У працах на лепшы слоган – кароткае апісанне ідэі, тэкставая падводка, сам слоган.
Журы ацэньвае конкурсныя работы па наступных крытэрыях:
– адпаведнасць заяўленай тэматыцы;
– арыгінальнасць ідэі, эмацыйная і інфармацыйная ўспрымальнасць;
– творчае ўвасабленне рэкламнай ідэі.
У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі ад пажылых людзей, моладзі, НДА, рэкламнага агенцтва. Пераможцы ўзнагароджваюцца наступнымі сувенірамі ў абедзвюх намінацыях:
1 месца-знешні жорсткі дыск Toshiba (500Гб)
2 месца-USBflash Kingston (16Гб)
3 месца-USBflash Kingston (8Гб)
На аснове лепшых работ будзе зняты рэкламны ролік, які будзе транслявацца на мясцовых і нацыянальных тэлеканалах. Адпраўляючы свае працы на конкурс, вы перадаеце арганізатарам аўтарскае права і магчымасць выкарыстоўваць іх у далейшым. Конкурсныя працы дасылайце па электроннай пошце wс[email protected] з пазнакай «Конкурс сацыяльнай рэкламы», дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне +37529-6108355.