Гродзенцы перамаглі ў фартэпіянным конкурсе імя Шапэна
Вікторыя Бескіна, Дарья Сянчыла і Лізавета Заўялава занялі першае, другое і трэцяе месцы і атрымалі грашовыя прызы ў 300, 200 і 100 эўра.
Спецыяльны прыз “Надзея” журы прызначыла 11-гадовай масквічцы Галіне Уманскай.
Музычны конкурс імя Ф. Шапэна пачынаючы з 1999 году кожныя 3 гады ладзіць “Польска Мацеж школьна” пры падтрымцы аддзелу культуры аблвыканкама і польскага консульства.
Сёлетні конкурс ладзіцца з нагоды юбілею вялікага кампазітара.
Арганізатары засталіся задаволеныя высокім узроўнем сёлетніх удзельнікаў.