![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000012668.jpg)
Моц смаку ад Юры Качука
Унікальны збор рэцэптаў беларускай кухні сабраў і выдаў вядомы на Гарадзеншчыне краязнаўца і грамадскі дзеяч з Зельвы Юры Качук.
Арыгінальны дызайн выдання, поўнаколеравы друк, фотаздымкі апісаных страваў робяць гэтую кнігу сапраўдным падарункаў для аматараў падсілкавацца не толькі са смакам, але і з сэнсам!
>
Кніга выдадзеная ў Беластоку. Сродкі ад яе продажу аўтар збіраецца ахвяраваць на ўпарадкаванне месцаў пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій.
Гэта ўжо другая «кулінарная» кніга Юры Качука. Некалькі год таму разам з польскай даследчыцай гісторыі кухні беларуска-польска-літоўскага памежжа Янінай Чыжэўскай ён напісаў двухмоўную «Традыцыйную кухню Беласточчыны і Гарадзеншчыны».
На здымку: старонкі новай кнігі Юрыя Качука
Фота Асі Тарноўскай