У Гродне працуюць міжнародныя назіральнікі

|

У Гродне Сяргей Лебядзеў (на здымку) сустрэнецца з старшынём гарадзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам. У праграме візіту таксама наведванне выбарчых участкаў, знаёмства з працай прадпрыемства “Хімвалакно”.

 

З учарайшняга дня ў Гродне працуюць і кароткатэрміновыя назіральнікі за выбарамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

 

У іх задачу ўваходзіць маніторынг датэрміновага і асноўнага галасавання, працэсу падліку галасоў і вызначэння агульных вынікаў выбараў па краіне.

 

За два першыя дні датэрміновага галасавання на Гарадзеншчыне на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 8% выбаршчыкаў.

 

Фота:  azadliq.org