Deviation – сапраўдны анарха – панк – рок
Гарадзенскі Deviation – адзін з лепшых гуртоў Беларусі, які грае анарха – панк – рок.
Пераважная большасць іх тэкстаў скіраваная супраць улады, а таксама супраць фашызму.
>
Праслухваючы альбомы гурта у правільнай храналогіі, можна заўважыць, што хлопцы ўвесь час удасканальваюцца.
Асабліва добрым у плане музыкі атрымаўся апошні альбом “Чарговы дзень пад акупацыяй”.
Акрамя смелых тэкстаў, музыкі напоўнілі яго сапраўдным драйвам, які не пакіне абыякавым аніводнага аматара беларускага панк – року.