Суды над затрыманымі ў акцыі пратэсту (абноўлена)

Яна Лялевіча, Надзею Крапівіну, Марыну Трафімаву, Яўгена Здановіча, журналіста “Газеты Выборчай” Андрэя Пачобута ў ліку соцень чалавек затрымалі ў час зачысткі плошчы Незалежнасці (спіс затрыманых увечь час абнаўляецца тут ). БелаПАН са спасылкай на праваабаронцаў падае лічбу ў 400 затрыманых. Дзясяткі людзей збітыя і шпіталізаваныя. Сёння ў раённых судах Мінска пачаліся працэсы над затрыманымі, папярэднія вынікі можна бачыць на сайце “Еўрарадыё“. У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска паведамілі, што ў іх рыхтуецца разгляд 90 спраў.

21.00 – стала вядома, што журналіста Андрэя Пачобута адпусцілі. Пра абставіны ён піша ў сваім блогу.

Абноўлена (22.12.2010 15:40):

Ян Лялевіч – 10 сутак

Надзея Крапівіна – 10 сутак

Маша Трафімава – 10 сутак

Бусько Яўген – прысуд невядомы

Бусько Валянціна – прысуд невядомы

Яўген Здановіч – 10 сутак з адтэрміноўкай

 

У розных месцах затрыманыя восем кандыдатаў у прэзідэнты: Уладзімер Някляеў забраны са шпіталя, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч , Віталь Рымашэўскі – каля плошчы Незалежнасці. Уначы забралі Дзмітрыя Вуса і Аляксея Міхалевіча.

 

Прасачыць хроніку падзей акцыі пратэсту ў Мінску, у якой узялі каля 15-20 тысяч чалавек, можна на Радыё Свабода і Наша ніва.

 

У эфіры Першага нацыянальнага канала міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў паведаміў, што на арганізатараў акцыі пратэсту апазіцыі заведзена крымінальная справа па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі). Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе НН.

 

Міністр заявіў, што затрыманая “дастатковая колькасць” удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. У ёй пацярпела больш за 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія шпіталізаваны з рознымі траўмамі. У іх пераломы рук, ног, насоў, збітыя іншыя часткі цела.