Затрыманыя гродзенскія актывісты руху “Гавары праўду”

Яго схапілі людзі ў цывільным. Сусед, які ўбачыў затрыманне, пазваніў жонцы Алега, якая паведаміла пра здарэнне міліцыі. Супрацоўнікі паабяцалі цягам гадзіны прыехаць, аднак жонка нікога так і не дачакалася.

 

Як высветлілася пазней, актывіста адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе яго арыштавалі на 3 сутак за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным пікеце каля Аграрнага ўніверсітэта 13 снежня. У пятніцу затрымалі Кірыла Семянчука па гэтай жа справе, якога адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС.

 

Каардынатара руху “Гавары праўду” па Гродзенскай вобласці Дзіму Бандарчука затрымалі ў Мінску 19 снежня, ягонае знаходжанне пакуль невядомае.