Бясплатныя візы для грамадзян і санкцыі для чыноўнікаў (Абноўлена)

|

Не выключана, што ў хуткім часе да візавых санкцый  супраць афіцыйнага Мінска могуць далучыцца і іншыя краіны Еўрасаюзу.

 

Затое звычайныя грамадзяне змогуць значна прасцей наведваць суседнюю краіну. Дагэтуль кошт польскай візы для грамадзян нашай краіны каштаваў 20 еўра, а зараз атрымаць “пропуск” праз польскую мяжу можна будзе задарма.

 

Польскі ўрад выказаў таксама гатоўнасць прыняць рэпрэсаваных беларусаў на навучанне ў польскія ВНУ.

 

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі дастаў таксама ліст да ўрадаў іншых краін Еўразвязу з прапановай аб арганізацыі дапамогі беларусам.