![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000012966.jpg)
Да трагедыі заставаліся хвіліны
Прычынай здарэння стаў уключаны электрычны ацяпляльнік, ад якога задымеўся кавёр на падлозе.
Як паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных здарэннях, з пачатку тыдня ў вобласці адбылося 8 пажараў, у час якіх загінулі 2 чалавекі.
Сярод іх і 82-гадовы пенсіянер, які жыў у Гродне на вул. Малочнай. Прычынай пажару ў яго доме магло стаць вуголле, якое выпала з печкі.
На здымку: у гэтай хаце ў Астравецкім раёне ледзь не загінулі дзеці.
Фота абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных здарэннях.