![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000012988.gif)
Ідуць Каляды і людзі рады
Слухачы пачуюць традыцыйныя калядныя спевы на беларускай, лацінскай, польскай, нямецкай мовах.
Ініцыятарка і арганізатарка канцэрту, нязменная кіраўнічка хору “Бацькаўшчына” сп. Вера Кунцэвіч лічыць, што “такія канцэрты абуджаюць свядомасць шанаваць і множыць сваю спадчыну, даюць асалоду для душы і сэрца ў гэтыя шчодрыя вечары”.
Імпрэза пачнецца ў Лютэранскай кірсе св. Іаана (на скрыжаванні вуліц 1-га Мая і Акадэмічнай) а 18-й гадзіне.
На здымку: спявае хор “Бацькаўшчына”.
Фота Юры Гуменюка