Калядна. Харыста. Цёпла.
Другі год запар па ініцыятыве кіраўніцы хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Веры Кунцэвіч ладзіцца гэтая супольная іпрэза.

>
Слухачы па-добраму былі ўражаныя каляднымі спевамі, атмасферай цеплыні і таямнічасці, якая панавала ў лютэранскай кірсе, у сценах якой 14 студзеня адбываўся канцэрт.
Выступоўцы “запалілі” сваімі спевамі і малых і сталых гледачоў.


Фота Яна Лялевіча і Гражыны Шалкевіч
