Не піце піва ні светлае, ні цёмнае

|

Рашэнне звязана найперш з жаданнем гарадскіх уладаў абмежаваць колькасць грамадскіх месцаў, дзе дазволена ўжываць піва.У якасці бара парк імя Жылібера выкарыстоўваўся перад усім моладдзю, і менавіта на маладых людзей, па словах кіраўніка ўпраўлення гандлю і грамадскага харчавання гарвыканкама Святланы Сівірчуковай, накіравана забарона. У хуткім часе ў парку павінны з’явіцца інфармацыйныя шыльды з абвесткамі аб забароне, а мясцовыя ўлады разглядаюць пытанне абмежавання продажу алкагольных напояў ва ўстановах гандлю, якія месцяцца на тэрыторыі парка і побач з ім.

Паводле Радыё Рацыя