![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000013233.jpg)
Гродзенскае тэлебачанне будзе пераходзіць на беларускую мову
Па словах працуючых у тэлерадыёкампаніі журналістаў-тэлевізіоншчыкаў, адбудзецца толькі частковы пераход: будзе з’яўляцца больш праграм на беларускай мове, прыярытэтна гістарычнага характару.
Трэба адзначыць, што аддзел навін гродзенскага тэлебачання поўнасцю перайшоў на беларускую мову вяшчання з кастрычніка 2009 года.