![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000013406.jpg)
Аддзел адукацыі заняўся пастаўкамі ежы ў садкі
Раней пасярэднікам у пастаўках харчавання дашкольнікам быў “Прадсервіс”.
– Да гэтага 10-15% ад кошту прадукцыі мы вымушаныя былі аддаваць на аплату паслуг пасярэдніка – каментуе “Твайму стылю” сітуацыю загадчык аддзелу адукацыі гарадзенскага гарвыканкаму Сяргей Блажэй.
Па словах сп. Блажэя, зараз ідзе ўзгадненне з аблвыканкамам коштаў на закупку новых лядоўняў для дашкольных установаў.
Гэта дазволіць захоўваць прадукты харчавання больш працяглы час, што зменшыць выдаткі на іх транспартыроўку.
Новая схема забеспячэння садкоў ежай дзейнічае ў Гродне з 27 студзеня.