Дзень закаханых у Гродне
Учора заханыя пары сустрэліся каля драмтэатра, каб запусціць у неба кітайскія ліхтарыкі, якія можна было папярэдне замовіць у прадаўцоў-арганізатараў ці набыць на месцы. Самыя танныя ліхтарыкі каштавалі 20 тысяч, двухметровыя каштавалі 80 тысяч. Па словах відавочцаў, у неба закаханыя запусцілі сотні ліхтарыкаў.
alt=”ліхтарыкі” >
Да Дня с.в Валянціна падрыхтавалі сюрпрыз гродзенскія супрацоўнікі ДАІ. За тыдзень да гэтай даты быў абвешчаны конкурс на лепшыя слоганы і чатырохрадкоўі са словамі “узаемаразуменне”, “ДАІ”, “каханне”. З 98 дасланых абралі 10 лепшых. Пераможцы атрымалі торты, каляндарыкі, флікеры і запрашальныя квіткі ў адзін з гродзенскіх рэстаранаў.
А фішкай конкурса ўласна на Дзень закаханых сталася паездка пераможцаў конкурса на святочна ўпрыгожаным тралейбусе па горадзе, які суправаджаў патрульны “Крайслер” з супрацоўнікамі ДАІ. У тралейбусе гучаў рамантычны аўдыёролік, дзе гучалі і віншаванні супрацоўнікаў ДАІ.
Яшчэ адна падзея, прымеркаваная да Дня св. Валянціна, адбылася ў Гродзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшка, дзе адбылося адкрыццё выставы вясельнага фота. Гэта ўжо другая выстава вясельных здымкаў у Гродна. Сёлета на ёй прадстаўленыя здымкі адразу 23 фатографаў. Працы можна ўбачыць да 27 лютага.
Здымкі www.gaigrodno.by, Леаніда Шчаглова (БЕЛТА, prosto-free.livejournal.com).