Задай пытанне рэктару
З гэтага часу кіраўніцтва ўніверсітэта імя Я. Купалы плануе ўсталяваць пастаянны канал атрымання зваротнай сувязі ад наведнікаў і карыстальнікаў сайта grsu.by, у першую чаргу ад выкладнікаў і студэнтаў.
На сайце створаная адмысловая спасылка на старонку, дзе прадугледжана магчымасць пакінуць паведамленне для рэктара ці кіраўніцтва ўніверсітэта па розных пытаннях жыццядзейнасці ўніверсітэта.
Паведамленні, заўвагі і прапановы можна таксама пакінуць ў адмысловых скрынях, якія размешчаныя ў навучальных корпусах універсітэта.
Пытанні да абмеркавання цягам года будуць змяняцца кожныя два-тры тыдні. Да канца лютага прапануецца абмеркаваць умовы пражывання ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах. Па меры атрымання пытанняў і прапановаў на старонцы “Дыялог з рэктарам” будуць змяшчацца адказы і каментары рэктара, прарэктараў і вядучых спецыялістаў ГрДзУ.
Здымак з www.grsu.by