Ньюпарт: тры гадзіны ў амерыканскім акіянарыюме
Гарадок Ньюпарт, пра я пісаў раней у адной са сваіх падарожных нататак, месціцца на самым узбярэжжы Ціхага акіяну.

Гэта сапраўдная Мекка для аматараў рыбалкі, а таксама аматараў прыроды, якіх вабяць сюды свежае акіянскае паветра, суровыя берагі, прарэзаныя шматлікімі ручаямі, а таксама адзін з найлепшых у ЗША акіянарыюмаў і заапаркаў.
Зрэшты, першыя дзівосныя для нас жывёліны сустракаюцца нам на волі – на каменнях непадалёк ад гарадской прыстані спіць з дзесятак марскіх коцікаў!

Пасля прагулкі па беразе акіяну і абеду з сапраўдным крабавым супам трапляем у акіянарыюм.

З аграмадных акварыюмаў на цябе глядзяць ці не ўсе існуючыя ў сусветным акіяне рыбы.
Вось над галавой праносіцца акула.

>
А вось парачка крэветак, якіх мы прызвычаіліся бачыць у замарожаным стане. Жывыя яны выглядаюць куды боль прывабліва!

У суседняй залі натоўп вакол свайго басейну збірае так і не апазнаная намі жывёліна, моцна падобная на вялізную выдру.

На вуліцы гасцей акіянарыюма чакаюць новыя персанажы. Калекцыі марскіх птушак, сабраных тут, пазайздросцілі б заапаркі з любой сталіцы свету!
Мой жа позірк спыніўся вось на гэтай соннай прыгажуні.

Ну як такая можа не спадабацца?
Фота аўтара
