Школьнікі будуць ездзіць за кошт аўтапарка
Бясплатна школьнікі змогуць ездзіць з 1 верасня да 30 чэрвеня.
Пры сабе яны мусяць мець даведку аб тым, што выхоўваюцца альбо навучаюцца ў адпаведнай установе з пазначэннем хатняга адрасу і адрасу месца навучання.
Мяркуецца, што гэтыя звесткі дапамогуць кантралёрам у выпадку чаго вызначыць, ці едзе дзіця на вучобу і бясплатна, ці па асабістых справах (на заняткі гуртка, да рэпетытара, да сяброў і г.д.) і мусіць аплаціць праезд.
Увесь цяжар ільготаў для навучэнцаў Савет міністраў усклаў на перавозчыкаў.
У Гродне гэта аўтобусны парк і тралейбуснае ўпраўленне.
Менавіта яны згубяць прыбытак ад непраданых білетаў, а ніякіх кампенсацый з бюджэту не прадугледжана.
У гродзенскім аўтапарку пракаментаваць сітуацыю для чытачоў “Твайго стылю” не ўзяліся.
Пытанне аб вяртанні школьнікам льготаў на праезд у грамадскім транспарце абмяркоўвалася на Усебеларускім народным сходзе напярэдадні выбараў.
Тады ж кантралёры атрымалі загад не правяраць квіткі на праезд у школьнікаў.
Цалкам бясплатна дзеці пакаталіся толькі 2,5 месяцы.
— AddThis Button BEGIN –>