Новае інтэрв’ю з дыску “Постаці” – Галіна Пугач

Дзякуючы Галіне Пугач, навучанне ў Астрынскай школе імя Цёткі на працягу 11 гадоў вялося па-беларуску. Як і Цётка, Галіна Пугач хацела, каб беларускія дзеці вучыліся на роднай мове.

 

Любоў беларускай паэткі Цёткі (А. Пашкевіч) да свайго народа стала штуршком для настаўніцы беларускай мовы з г.п. Астрына Галіны Пугач стварыць адзіны ў краіне музей Цёткі. Каб ушанаваць памяць паэткі і стварыць музейную экспазіцыю, спадарыні Галіне давялося напісаць вялікую колькасць лістоў, у тым ліку і за мяжу.

 

Інтэрв’ю з гэтай цікавай жанчынай глядзіце ў відэагалерэі “Тваго Стылю”!