Гарадзенцы наведаюць «казачную краіну» і паўдзельнічаюць у «марафоне»

|

Суботні Encounter будзе працягам ранейшай гульні і менавіта таму будзе называцца «Казачная краіна. Частка 1,5». Першая частка была прысвечаная назвам на мапе горада, якія могуць асацыявацца з вядомымі казкамі ці мультфільмамі.

Наступная гульня будзе называцца «Красавіцкі марфон». Яе ўнікальнасць у тым, што яна будзе доўжыцца ажно 15 дзён: кожны дзень, пачынаючы з 1 крсавіка, каманды будуць атрымліваць заданне, якое трэба выканаць за паўтары гадзіны.

Месяц таму гарадзенцы ўдзельнічалі ў міжнародным “сеансе адначасовай гульні” ў Encounter.