Экскурсія ў кляштар Св. Брыгіды
Былы кляштар Св. Брыгіты і касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ўзведзены ў далёкім XVII ст. Зараз у кляштары праводзяцца працы па яго рэканструкцыі і аднаўленню, а дзякуючы святару храма Антонію Грэмзе паўстаў невялікі музей. На тэрыторыі кляштара знаходзіцца таксама ўнікальны лямус – самая старая драўляная пабудова ў горадзе.
Экскурсія распачнецца 5 сакавіка 2011 (субота) у 14.15. Сустрэча каля варот кляштара з боку вуліцы Маладзёжнай (не блытаць з вуліцай Маркса).
Кошт 10 000 руб. Уключае экскурсійнае абслугоўванне і ахвяраванне на храм.
Экскурсію ладзіць гарадзенская турфірма “Мерцана”, якая займаецца арганізацыяй экскурсій у Гародні, па вобласці ды па іншых мясцінах Беларусі.
Здымак В. Багданаў, globus.tut.by