![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000013948.jpg)
Хакеісты “Нёмана” выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі
Героямі сустрэчы ў складзе гарадзенцаў сталі М.Осіпаў (3 шайбы) і ветэран каманды Алег Малашкевіч (пераможная шайба ў овертайме).
З улікам двух згуляных раней матчаў паміж гэтымі камандамі ў Гродне (4-2 і 4-1 на карысць гаспадароў) лік у серыі стаў 3-0 на карысць “Нёмана”.
Цяпер каманда Дзмітрыя Краўчанкі мае некалькі дзён на падрыхтоўку да паўфінальнай серыі, дзе яе супернікам жлобінскі “Металург”.
Фота Яраслава Ванюкевіча.
8 сакавіка. “Сокал” – “Нёман” 3-4