Рэнтген выявіў тайнікі на мільёны рублёў

|

Як высветлілася, кіроўца, беларус, спрабаваў перавезці праз мяжу нелегальна 73 тэлефоны маркі Iphone 4 агульным коштам на суму каля 205 мільёнаў рублёў. Тэлефоны мужчына атрымаў у Польшчы, каб перавезці праз мяжу і далей перадаць у Беларусі за ўзнагароджанне.

 

Мытнікам давялося дэмантаваць заднія сядзенні і дэкаратыўную абшыўку аўтамабіля, каб дастаць мабільнікі з тайнікоў.

 

Перавозчык скіраваўся на пераходзе “Брузгі” па “зялёным” калідоры, але ягонае аўто падалося падазроным супрацоўніку мытні, і яго адправілі на дагляд праз рэнтген-устаноўку, аператары акурат і заўважылі тайнікі пад правым і левым крылом аўто.

 

Тэлефоны ў перавозчыка сканфіскавалі, аўтамабіль Honda Element таксама.